ЖАРТОЎНЫЯ ДВУХРАДКОЎІ ПРА БЕЛАРУСКІЯ ДРАНІКІ
(альбо "Слава драніку! - Бабцы слава!")
маім сябрам з Украіны, Расеі й Польшчы
- Аладка А.А. -
Хай абдрышча штанікі
той, хто не любіць дранікі!
***
Шалёнага пеўня таму ў штаны,
хто не паважае беларускія калдуны!
***
Хай абасрэцца ўва сне на дасвецці,
хто адмовіцца бульбу на дранікі дзерці!
***
- Атрымай-ка, любая, тапкам па азадку! -
бо не спякла мне са шкваркамі бабку!
***
- А на табе, цешча, наўтбукам па срацы! -
бо адмовілася на дранікі бульбу драці !!!
***
Застанецца без сексу жонка-галубачка,
якае не любіць дзерці бульбачку!
***
Жонку, якая частуе дранікамі ў ранку,
мужык штоноч кахае да світанку!!!
***
Будзе кветкі дарыць каханы,
калі паднясеш дранікі са смятанай!
***
Калі госці да дранікаў не вельмі ахвочы -
ой, набраць бы гаўна ў рот і пырснуць ім у вочы!
***********
Французу давай цвілы сыр, а галандцу - канаплянікі,
У кожнага розны густ,
а той, хто паважае бульбяныя дранікі -
сапраўдны беларус!
__________________
P.S.
А таму, хто сёння будзе бульбу на дранікі дзерці -
Дабрабыту, здароўя, кахання - і СМАЧНА ЕСЦІ!
__________________
ваш А.А.А. 30.10.18